Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

„Нараўчанкі” юбілейныя

Міра ЛУКША

Колькі гадоў народнаму калектыву „Нараўчанкі”? Ці 20, ці мо ўжо 29? Ці лічыць назву ад хрысцін гурту з Нараўчаншчыны, якія ніколі не адбыліся? Бо сябры і сяброўкі народнага гурту з Нараўкі — не адно з самога гміннага мястэчка. Рэй вядуць тут, напрыклад, кабеты з Альхоўкі, і калісьці з моцным прытупам граў на гармоніку ў ім Мікалай Варанецкі, настаўнік, паэт і альхоўскі ніўскі карэспандэнт. І Оля Савіцкая едзе сюды з Елянкі. І з Гайнаўкі на рэпетыцыю прыязджаюць таксама, праўда, ужо не на веласіпедах. На веласіпедах прыязджае таксама цэлае абсталяванне для тэатралізаваных прадстаўленняў абрадавых сцэнак, і народныя строі, з прасамі, каб на сцэне паказацца ціп-топ. Бо ж гэта візітная картка ўсяе Нараўчаншчыны! — з гонарам сказаў на юбілейнай сустрэчы з нагоды дваццацігоддзя (10 лістапада) войт Нараўчанскай гміны Мікалай Павільч.

Вельмі рады былі цяперашнія і былыя члены калектыву ўшанаваннем сваёй руплівай дзейнасці — урачыстасць сабрала паўнюткую залу (у святліцы керамічнай фобрыкі ў Ляўкове-Старым, вялікім доме культуры) гасцей — і ўлад самаўрадавых і чыноўнікаў, і прыхільнікаў культуры, і сяброў іншых калектываў і цэнтраў культуры Беласточчыны. Былі аграмадныя букеты кветак, падарункі, цёплыя словы ўдзячнасці і ім, і людзям, якія не шкадавалі часу і сэрца для падтрымкі самадзейнікаў на іх некароткім творчым шляху, як Сцяпану Копу. І ўспаміны — пра звычайнае старанне спявачак і іх сяброў у збіранні і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF