Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

«Вяртанне» Рышарда Капусцінскага

Сяргей ЧЫГРЫН

Зборнік яго вершаў „Вяртанне” нядаўна пабачыў свет у Мінску ў перакладзе на беларускую і рускую мовы. На беларускую мову вершы пераклаў Анатоль Шушко, на рускую — Валеры Грышкавец. Перакладчыкі жывуць у Пінску. Сімвалічна і тое, што ў Пінску ў 1932 годзе нарадзіўся і Рышард Капусцінскі.

Рышард Капусцінскі, як піша ва ўступным слове „Вялікі паляк з Пінска” да кнігі Іна Дзямід, быў самым вядомым, папулярным журналістам і пісьменнікам сучаснай Польшчы. Ён — лепшы польскі журналіст ХХ стагоддзя, прафесар Варшаўскага і Кракаўскага універсітэтаў, сябра пісьменніцкага ПЭН-клуба, уладальнік прэміі прынца Астурыйскага „За творчасць, якая садзейнічае збліжэнню розных народаў і культур”, два разы вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.

На Захадзе ў кожнай кніжнай краме на вітрыне пачэснае месца сярод іншых літаратурных навінак Еўропы і Амерыкі можна ўбачыць выданні Рышарда Капусцінскага. Яго артыкулы і матэрыялы аб ім — на першых старонках многіх газет, часопісаў, тэлебачання і радыё.

Так атрымалася, што, будучы сваім сярод сусветнай творчай эліты, наш зямляк Капусцінскі, на вялікі жаль, зусім невядомы на Беларусі. Толькі цяпер, пасля смерці, ён асобным выданнем упершыню вяртаецца да беларускага чытача. Асобныя творы польскага паэта сяды-тады перакладаліся на беларускую мову. Напрыклад, у двухтомніку анталогіі польскай паэзіі ХХ стагоддзя „Напярэймы: ад Буга да Варты” (Мінск 2003) (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF