Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

„Мой адрес — Советский Союз”

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі чарговы раз адсвяткавалі сёмае лістапада. Здаецца, больш ужо ні ў якой краіне дзень Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі не пазначаны ў календары чырвоным колерам. Але ў нас гэта дзяржаўнае свята. І не дзіва. Сімволіка ў нас мала чым адрозніваецца ад сімволікі БССР, эканамічная мадэль яшчэ менш, ну а мадэль улады здаецца не адрозніваецца амаль нічым. Розніца толькі адна — няма ў канстытуцыі таго знакамітага артыкула, які замацоўваў кіруючую ролю камуністычнай партыі. Ну дык гэта не перашкаджае ўсе іншыя „здабыткі” вялікага кастрычніка выкарыстоўваць на поўніцу. Нібыта і не было тых мільёнаў ахвяр камунізму, бязвінна закатаваных людзей і зламаных лёсаў. Пра іх арганізатары камуністычнага шоу нічога не гавораць. Збіраюцца ў Мінск „партайгеносы” адкуль толькі могуць, ладзяць сабе свята, цешацца, што ёсць яшчэ краіна, дзе можна баляваць на касцях ахвяр савецкіх рэпрэсій.

Паўстаюць новыя помнікі Леніну і іншым „героям” грамадзянскай расправы над уласным народам, старыя помнікі старанна рэстаўруюцца, на тэлебачанні вясёлы канцэрцік пад назвай „Назад у СССР”. Маладыя беларускія спевакі і спявачкі выконваюць папулярныя шлягеры савецкіх часоў. Зразумела, што песні рускамоўныя. Твары выканаўцаў таксама. Толькі пашпарты беларускія. Але гледзячы на іх вясёлы настрой, здаецца, яны хочуць мець іншыя. Чырвоныя і з надпісам СССР.

Былі ў часы Савецкага Саюза і іншыя мелодыі. Дысідэнцкія. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF