Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Узнагароды чатырохкроць

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як выключэнне чатыры, а не як дасюль тры асобы былі сёлета, ужо восьмы раз, удастоены ўзнагароды маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і захоўвання здабыткаў культуры. Сярод лаўрэатаў апынуліся сусветнавядомы мастак з Валіл Лявон Тарасэвіч ды дырэктар Гайнаўскіх дзён царкоўнай музыкі а. Міхал Негярэвіч.

Дзень да Свята незалежнасці ўрачыстасць у беластоцкім Падляшскім музеі сабрала тлумы. Маршалкоўская ўправа да апошняй хвіліны ў сакрэце трымала прозвішчы лаўрэатаў з групы 28 намінатаў, прапанаваных м.інш. культурнымі і самаўрадавымі ўстановамі, пракансультаваных спецыяльна створаным капітулам і адобраных падляшскай управай. У групе намінаваных былі м.інш. журналістка „Нівы”, ад 13 гадоў рэдактарка „Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская і мастак-фатограф Віктар Волкаў. Канчаткова, апрача Лявона Тарасэвіча і а. Міхала Негярэвіча, узнагароды маршалка (статуэтка, ружа і 6 тыс. зл.) трапілі ў рукі пажылой Данаты Гадлеўскай, заслужанай для Ломжынскай зямлі ды Ежы Сьрудкоўскага, 80-гадовага заснавальніка і дырыжора шматлікіх аматарскіх хораў. У кулуарах некаторыя з запрошаных гасцей разважалі, чаму сёлета маршалак Дарыюш Пянткоўскі сваёй узнагародай адзначыў адну асобу больш. Гаварылі, што да групы лаўрэатаў кааптавалі а. Міхала Негярэвіча. У размове з „Нівай” шэф ваяводскага самаўрада тлумачыў:

— Мы палічылі, што а. Негярэвіч варты гэтай узнагароды, а не хацеўшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF