Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Чаго баяцца? — у Нараўцы

Міра ЛУКША

Чаго баімся? — спыталася рукаводжаная Станіславам Загурскім ломжынская „Стопка”, рыхтуючы чарговы мастацкі пленэр, — успамінаў быў куратар пленэра ў Семяноўцы Анджэй Струміла. — Як заўжды смелая і інтэлектуальна правакатарская праграма пераказана ўдзельнікамі метафарай, сімвалам, персаніфікуючы зло або паказваючы яго вынікі. Рэшта смакавала навакольны пейзаж, або засталася пры сваіх звычаях і манерах. Нараўчанскай гміне належыцца прызнанне за ініцыятыву, актыўнасць і гасціннасць.

Пленэр праводзіўся летам (25.06. — 5.07.2007 г.) у Семяноўцы, у будынку былой пачатковай школы, цяпер Асяродку экалагічнай адукацыі, у якой адбываюцца вельмі цікавыя культурныя і адукацыйныя падзеі, дзякуючы якім старэючая вёска перажывае новую маладосць. Удзельнікі праекта — 31 мастак з Польшчы і Беларусі — азнаёміліся таксама з праблемамі Белавежскай пушчы і аколіц, азнаёміліся з традыцыйнай культурай рэгіёна, з жыхарамі і іх верай.

— Пазнаёміцца — перастаць баяцца, — тлумачыў пасля „добры дух пленэра” і выставы (адкрыццё 26.10.) Віктар Кабац, які найчасцей пражывае ў сваёй зямлянцы ва ўрочышчы Марушка непадалёк Семяноўскага вадасховішча.

— Чаго баімся? — пытаецца Анджэй Струміла, які прадбачвае наступныя кантакты з гэтым месцам і людзьмі, — Баімся таго чагосьці, што над намі, таго агромнага, багатага з’явамі, а што здаецца нам жорстка абыякавым да нашых лёсаў, да ўсяго чалавецтва. Зорнае неба, холад сусвету, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF