Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Лёс металічнага гулякі

(івар)

Вось малочны бітон, які красуецца ў адной з вёсак паблізу геаграфічнага цэнтра Еўропы. Што можна сказаць пра гэты, здавалася б, стары кусок каляровага металу? Пра гэтую пасудзіну, якая ў нашай культуры лічыцца звычайным прадметам? Пытанне, ці гэтая рэч мае душу, у абставінах, калі шматлікія філосафы адмаўляюць яе нават жывотным, лічу чыста рытарычным з нашага пункту гледжання. Але калі б мы ўсё ж такі памыляліся, калі б гэты бітон у сюрпрыз нам аказаўся асобай, не толькі з целам, але і з душой, на дадатак багатай душой з разнаколерным веерам усіх пачуццяў, з пералівамі мікраэлектронных зарадаў у ягоных металічных нейронах... Ён бы нам расказаў пра сваё, магчыма, шматпакутнае жыццё.

Бо патэнцыяльная душа ў гэтага стварэння або рук чалавечых, або ліцейных машын, як гэта паказвае ягонае выяўленне, не магла быць іншай, чым рагатая. Калі б ён быў адно бязвольнай металічнай адліўкай, хто б яго занявольваў у жалезную дыбу, на дадатак прывязваючы кайданным ланцугом? Выстаўляючы на дождж, вецер, мароз, град ды ўсялякія чалавечыя патуранні? І на сабачыя...

Але гэтая доля старога прадмета — як бы мы гэта сказалі, — здаецца быць невыпадковай. Спрабуйма заглянуць у мінулае нашага таемнага героя, у ягоную маладосць, і пагляньма, ці яна была дастойная жыція ў сённяшніх агіографаў, ці — менавіта — такога рабскага ланцуга. Але насамперш — у дзяцінства.

У гэты шчаслівы перыяд наш бітончык прыстойненька папіваў адно малако, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF