Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

„Мы будзем тут заўсёды!”

Віктар САЗОНАЎ

Дзень памяці паўстанцаў 1863-64-х гадоў, які штогод праходзіць у Свіслачы, што на Гродзеншчыне, гэтым разам ладзіўся ўжо трынаццаты раз. Па ўсталяванай традыцыі ў апошнія выхадныя кастрычніка патрыёты з розных куткоў Беларусі прыязджаюць у невялічкі раённы цэнтр, каб на ўскрайку Белавежскай пушчы аддаць даніну павагі тым, хто паклаў сваё жыццё за вольную Бацькаўшчыну. Бо не можа той народ рабіць будучыню, які не ведае і не шануе мінулага. Бо нельга пабудаваць трывалыя сцены Беларускай Дзяржавы, не абапіраючыся на каменныя падмуркі, якія збудавалі Героі мінулага.

Толькі, на вялікі жаль, як і раней, у часы няволі і знішчэння беларускасці, не ўсім да спадобы намаганні патрыётаў. Нібыта нічога не змянілася. Нібыта не было тых доўгіх стагоддзяў змагання, здабыткаў БНР на пачатку дваццатага стагоддзя, аднаўлення незалежнасці ў яго канцы...

Гродна

Заказаны аўтобус не прыйшоў своечасова. Гродзенцы, якія сабраліся ехаць у Свіслач, пачалі шукаць іншыя варыянты. Але, нарэшце, аўтобус з’явіўся. Разам з міліцыяй. Палкоўнік папярэджвае ўсіх пра адказнасць. Пагражае, што калі несанкцыянаванае мерапрыемства пачнецца, міліцыя вымушана будзе „прыняць меры”. Яму тлумачаць, што наведванне могілкаў не патрабуе дазволу ўладаў і санкцый. Ён усё і так ведае. І што напярэдадні Уладзіміру Хільмановічу ўжо прынеслі дахаты павестку з’явіцца ў міліцыю акурат тады, калі будзе ад’язджаць аўтобус на Свіслач, і што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF