Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Пра айца Яўгена Віхрова і Клаўдзію Бяляеву

Сяргей ЧЫГРЫН

У сёлетнім беластоцкім штомесячніку „Czasopis” (н-р 7-8) быў змешчаны артыкул Марыюша Андрайчука „Cerkiew pod lupą bezpieki”. Гэты артыкул узяты з магістарскай працы „Праваслаўная царква на тэрыторыі Беластоцкага ваяводства ў 1944-1956 гадах”, якая была абаронена аўтарам у 2005 годзе ў Беластоцкім універсітэце пад кіраўніцтвам прафесара Антона Мірановіча.

У часопісным артыкуле Марыюш Андрайчук згадвае айца Яўгена Віхрова і Клаўдзію Бяляеву. Каб дапоўніць гэты цікавы артыкул, хачу згадаць невялікі, але дужа каштоўны ўспамін пра гэтых людзей майго земляка са Слонімшчыны Барыса Данілюка, які цяпер пражывае ў ЗША. Спадар Данілюк нядаўна мне прыслаў фотаздымкі Віхрова і Бяляевай і згадку пра іх: „У мяне захаваліся здымкі а. Яўгена (на жаль пашкоджаны) і ягонае гаспадыні Бяляевай. Я палічыў, што можа яны табе, Сяргей, прыдадуцца калі”. І, сапраўды, прыдаліся. Далей спадар Барыс Данілюк прыпомніў, што яго бацька Хведар Данілюк і а. Яўген Віхроў былі знаёмыя яшчэ да пачатку І сусветнай вайны. У 1931 годзе сям’я Данілюкоў пераехала ў вёску Парэчча Слонімскага павета, а. Яўген у той час працаваў у вёсцы Мяльканавічы. Тады паміж імі завязалася вялікае сяброўства. „Мы два ці тры разы ездзілі ў Мяльканавічы на фэсты і некалькі разоў проста так наведвалі а. Яўгена Віхрова, каб пагутарыць. Час ад часу сустракаліся таксама, калі ездзілі ў Слонім па закупы і затрымліваліся ў „папоўскай” альбо ў „варшаўскай” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF