Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Уладзімір Казбярук: „Беларуская літаратура Беласточчыны — з’ява фенаменальная”

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускі крытык і літаратуразнавец Уладзімір Казбярук (нарадзіўся ў вёсцы Бандары на Беласточчыне) падрыхтаваў і нядаўна выдаў у Мінску кнігу „Выбраных твораў” Змітрака Бядулі, вершы і апавяданні якога даўно ў Беларусі не выдаваліся. У сувязі з выхадам гэтай кнігі, наш карэспандэнт задаў некалькі пытанняў спадару Казберуку. А таксама запытаўся ў яго пра асабістую творчасць і беларускую літаратуру.

Уладзімір Міхайлавіч, чаму Вы вырашылі падрыхтаваць ладны том твораў Змітрака Бядулі?

— „Выбраныя творы” Змітрака Бядулі з’явіліся ў папулярным мінскім выдавецтве „Кнігазбор”. Калісьці я для гэтага выдавецтва падрыхтаваў Алеся Гаруна і прымаў удзел у падрыхтоўцы кнігі Аляксандра Ельскага. Між іншым, у 2000 годзе там выйшла кніга „Беларускія пісьменнікі Польшчы”, складальнікам якой быў Ян Чыквін. Дарэчы, усе справы, звязаныя з публікацыяй кніг у „Кнігазборы”, вырашае пісьменнік Кастусь Цвірка. Ён мне прапанаваў падрыхтаваць і выдаць Змітрака Бядулю. То я не мог не пагадзіцца, тым больш, што класік нашай літаратуры заслужыў, каб яго творы перавыдаваліся і чыталіся.

Бягучы год — год юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вы шмат даследавалі творчасць Якуба Коласа да 1917 года, а таксама яго паэму „Новая зямля”, адносіны Янкі Купалы з Максімам Горкім, пра Купалаўскія пераклады і іншыя матэрыялы. Што Вы скажаце сёння на гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF