Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Арлянскі музыка

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мікалая Лопуха сустрэў я на беларускім фэсце 2 верасня г.г., а зацікавіў ён мяне не толькі сваім капелюшом. Яшчэ нядаўна немагчыма было ўявіць яго адсутнасці на любым фэсце ці конкурсе беларускай песні. Звыш сарака гадоў ён бесперапынна спяваў (а раней таксама акампаніраваў на мандаліне і акустычнай гітары) у арлянскім фальклорным калектыве. Спыніць мастацкую актыўнасць прымусіла яго хвароба і смерць жонкі Марыі, якая таксама выступала з „Арлянамі”. Абое яны, Марыя і Мікалай, раней працавалі на мясцовай пошце лістаношамі.

У жыцці так здараецца, што з важных прычын людзі спыняюць сваю мастацкую актыўнасць, нават на доўгі час, але пасля здараецца ім вярнуцца на сцэну. Спадар Мікалай паспяхова выступаў у калектыве, таму я і спытаў яго пра магчымыя ягоныя музычныя планы.

— На сцэну я, бадай, ужо не выйду, бо і здароўе не тое; і з голасам так як і са здароўем. Аднак музыкай я цікаўлюся пастаянна, асабліва акардэонам. Я ўмею нядрэнна іграць і хачу яшчэ купіць двухрадкоўку. Разглядаюся за гэтым інструментам ужо ад некалькіх гадоў і не магу здабыць. Раней прывозілі іх на рынак з усходу, але цяпер не відаць. Музыкі, што імі карыстаюцца, не прапалі ж. Прасіў я людзей, што прыязджаюць з Беларусі гандляваць ці на працу, але чамусьці адмаўляюць. Кажуць што няма, што цяжка. Нядаўна пачуў я на рынку, што Лукашэнка ўстанавіў строгі парадак у лясах і нельга ўзяць адтуль нават ветачкі — усё забірае дзяржава і прадае на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF