Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Усходняя мяжа

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Што зрабіць, каб усходняя мяжа Еўрасаюза, значыць, і Польшчы, была прыязнай, але і бяспечнай пасля ўваходу новых членаў ЕС у Шэнгенскую зону — абмяркоўвалі ўдзельнікі Грамадзянскага форуму „Еўрасаюз адкрыты і бяспечны”, сарганізаванага ў Беластоку Інфармацыйным бюро Еўрапарламента і Інстытутам публічных спраў. Выступленняў палітыкаў і навукоўцаў, якія займаюцца аналізам паслядоўнасцей уваходу ў Шэнгенскую зону, а таксама прадстаўнікоў мундзірных службаў слухалі галоўным чынам студэнты Вышэйшай школы публічнай адміністрацыі, дзе праводзілася дэбата. Ніхто не сумняваўся, што найважнейшым вынікам пашырэння зоны ад новага года, а на практыцы ўжо ад 22 снежня (адмяненне адпраў у аэрапортах мае наступіць ад сакавіка 2008 г.) будзе свабоднае перасяканне ўнутраных еўрасаюзных межаў грамадзянамі членскіх краін. Аднак усё ставіцца пытанне аб уездзе асоб з па за ЕС, перш за ўсё з краін, якія суседнічаюць з усходняй Польшчай: з Беларусі, Украіны і Расіі.

— Застаецца дылема, як далученне да Шэнгенскай зоны будзе мець уплыў на міграцыйную палітыку і кантакты з суседзямі? Што рабіць, каб тыя кантакты былі лягчэйшыя, каб усходняя вонкавая мяжа ЕС была прыязная і ўзмацняла ролю Польшчы? — ставіла пытанні праф. Барбара Кудрыцкая, дэпутатка Еўрапарламента (ГП). — Ёсць пытанне, ці гэтыя дзверы будуць адкрытыя, ці толькі прыадчыненыя.

Некаторыя з дыскутантаў за недахоп пытанняў, якія паставіла праф. Кудрыцкая, папракалі польскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF