Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Культура ў Гарадку

Размова з дырэктарам Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрым Астапчуком.

Якія галоўныя мерапрыемствы ладзіць Ваш цэнтр у гадавым маштабе?

— Мы арганізуем каля сарака мерапрыемстваў у год. Найперш скажу пра „Сяброўскую бяседу”, якую стараемся ладзіць у апошнюю суботу ліпеня ў Барыку. Сёлета выступіла на гэтай сцэне каля сарака выканаўцаў, у тым ліку пяць з Беларусі.

Чарговым нашым мерапрыемствам з’яўляецца „Свята Гарадка”, якое мы задумалі ладзіць у канцы або пачатку канікулярнага часу. Аднак сёлета атрымалася крыху інакш: была магчымасць атрымаць на гэта еўрасаюзныя сродкі, але толькі да канца чэрвеня; такім чынам гэтае свята сёлета адбылося 2 чэрвеня. Атрымалася яно вельмі ўдала — прыехалі да нас калектывы з суседняй Вялікай Бераставіцы са сваёй прапановай і мы тут адвялі два падворкі: для гасцей і для Гарадка. Імпрэза адбылася на вадасховішчы ў Зарэчанах і сабрала каля дзвюх тысяч гледачоў. Таксама на Зарэчанах адбыліся гмінныя дажынкі з прыблізна такой жа аўдыторыяй.

А да „Басовішча” маеце дачыненне?

— Так — мы з’яўляемся суарганізатарамі гэтага мерапрыемства. Нашай задачай з’яўляецца нарыхтоўка месца для канцэртаў. Праводзім рамонт сцэны і адкрываем усе нашы рэсурсы для рэпетыцый і дэкарацый. Наш цэнтр забяспечвае „Басовішчу” таксама, напрыклад, ваду, электраток, пажарную ахову.

А якія ў Вас яшчэ крыху меншыя мерапрыемствы?

— Стараемся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF