Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Узяць нам прыклад з іншых

Аляксей МАРОЗ

У размове з раднымі гмін Гайнаўскага павета і чыжоўскім войтам у справе магчымасцей увядзення двухмоўных назваў мясцовасцей на дарожных указальніках і беларускай мовы ў якасці дапаможнай у кантактах з работнікамі гмінных самаўрадаў („Ніва” н-р 41) паяўляліся выказванні, што рады гмін і іх жыхары не падтрымаюць ідэі фінансавання новых указальнікаў за сродкі гмінных бюджэтаў. Каб даведацца пра палітыку гмінных улад у дачыненні да нацыянальных меншасцей і высветліць за якія сродкі фінансуюць яны ўказальнікі з двухмоўнымі назвамі мясцовасцей, дзе жывуць немцы і літоўцы, паразмаўляў я з войтамі гмін на Апольшчыне і войтам гміны Пуньск, дзе радныя ўжо прагаласавалі за ўвядзенне двухмоўных назваў мясцовасцей. Нямецкія, літоўскія і польскія радныя згодна ўводзяць там еўрапейскія стандарты сужыцця паміж палякамі і нацыянальнымі меншасцямі, выказваючы такім чынам пашану да гэтых меншасцей і іх моў.

Рада гміны Пуньск у гэтым годзе прыняла пастанову ў справе ўвядзення двухмоўных назваў мясцовасцей (на польскай і літоўскай мовах) на дарожных указальніках. Улады гміны чакаюць дазволу Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ставіць новыя ўказальнікі.

— Ужо ў пастанове былі зроблены запісы наконт грамадскіх кансультацый у справе новых указальнікаў. У час вясковых сходаў, калі мы якраз выбіралі солтысаў, арганізавалі апытанне жыхароў нашай гміны. Спыталі мы іх: „Хто падтрымлівае ўвядзенне двухмоўных назваў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF