Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Працягласць і настрой

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Наша традыцыя любіць прадстаўляць восень як пару заняпаду, прадвесце канца, дэкадэнцтва; пару меланхоліі ці — як сёння сказалі б па-сучаснаму — пару дэпрэсіі. Немцы кажуць Weltschmerz на стан смутку, прыгнечанасці, знеахвочання па прычыне недасканаласці свету, у якім нам прыйшлося жыць. Заядлыя меламаны сцвярджаюць, што гэткаму стану духа адпавядае музыка Іагана Брамса, музыка вечара, пагасання і прамінання ўсялякіх з’яў.

Што ж гэта такое традыцыя: яна спадчына, захоўваны скарб, каб яго далей перадаць свавольнікам-патомкам? Ужо ж модныя постмадэрныя ідэі прапануюць вызваленне ад багажу мінулых падзей, засыпанне бяздоння памяці, патрабуюць новых народзін з нічога. Уся спадчынная культура нашай старой Еўропы паводле дзеячаў контркультуры гэта невыносны горб, баласт, можа, крыніца пакут, як казаў Фрэйд. А, можа, з’явы культуры гэта раскошныя, рафінаваныя творы, якія служаць адно да казытання надта далікатных нерваў прадстаўнікоў вышэйшых класаў эксплуататараў, крыўдзіцеляў.

Бачыцца, што 1968 год, год зрыву моладзі, асабліва тае, што тады адукавалася, студэнцкай, чаго сімвалам былі барыкады парыжскага мая, быў можа важнейшым, больш гучным па выніках у гісторыі Еўропы, чым дзве вялікія рэвалюцыі, тая французская 1789 і тая расійская 1917 года. Пасля 1968 года сталі мы сведкамі заняпаду класічнай культуры, таксама і высокага мастацтва, а новыя з’явы, якія еўрапейскую культуру выцясняюць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF