Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

Змаганне за памяць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Восень абвастрыла грамадзянскія супярэчнасці ў беларускім грамадстве. Бальшыня насельніцтва краіны гэтага зусім не адчувае, таму што знешне не здараецца нічога надзвычайнага — у крамах усё ёсць, цягнікі і аўтобусы ездзяць па маршрутах, дамы не ўзрываюцца, на вуліцах не страляюць (і дзякуй Богу!). І ўсё ж не пакідае адчуванне ні больш, ні менш як грамадзянскай вайны. Вайны, якую вядзе з народам сённяшняя ўлада. І змаганне ідзе перадусім за гістарычную памяць. З аднаго боку нацыя высілкамі грамадска-палітычных актывістаў імкнецца ўстаць з калень, скінуць шматвяковае каланіяльнае ярмо, вярнуць людзям праўду і назваць усе рэчы сваімі імёнамі: «освободителей» з усходу — чарговымі акупантамі, мясцовых савецка-камуністычных „деятелей” — калабарантамі, сталіншчыну — жахлівым часам панавання на зямлі сатанінскіх парадкаў. З іншага боку дзяржава культывуе вобраз светлага вольнага часу перыяду існавання СССР, імкнецца вярнуць скрозь фальшывую ідэалогію. Мясцовыя „спірытысты” навязліва выклікаюць прывід крывавага Сталіна і адраджаюць культ злачыннага НКВД-КГБ.

Грамадскі аргкамітэт ушанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій абвясціў 2007 год — Годам памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, а 29 кастрычніка — Днём памяці. Якраз сёлета спаўняецца 70 гадоў з страшнага 1937-га — найбольшага размаху рэпрэсіяў, а 29 кастрычніка 1937 года адбыліся масавыя расстрэлы беларускай інтэлігенцыі. Аднак улады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF