Ніва № 45 (2687), 11 лістапада 2007 г.

З беларускім словам і песняй

Аляксей МАРОЗ

ІV Мастацкія сустрэчы школьнікаў, якія 4 лістапада праходзілі ў Музеі і асяродку беларускай культуры, чарговы раз сталі для гайнаўскіх вучняў добрай нагодай выступіць з беларускімі пастаноўкамі, песнямі і вершамі перад сябрамі, бацькамі і гарадской публікай. Спатканне актыўных дзетак і моладзі амаль з усіх гайнаўскіх школ дало магчымасць паказаць поспехі, якіх вучні дабіліся на разнародных конкурсах, выступаючы на роднай мове. Частка маладых людзей на лістападаўскае мерапрыемства падрыхтавала новы рэпертуар, з якім пасля будуць выступаць перад школьнай публікай.

Першымі перад гайнаўскай публікай займальна выступілі белліцэісты і белгімназісты. „Знічка” запрэзентавалася ў новым складзе, але заспявала старую песню з кампакт-дыска „Пульс хвіліны”, які з’явіўся летам і змяшчае ў сабе рэпертуар апошніх трох гадоў.

— Зараз на 10 асоб у „Знічцы” спяваюць 4 дзяўчаты з папярэдняга складу. Аднак камплектаванне новага складу яшчэ не закончылася, але я думаю, што пад Агляд праваслаўных калядак набор у наш калектыў закончыцца, — заяўляе Бажэна Ляўчук, апякунка „Знічкі”. — Песня „Доля”, якую сёння запрэзентавалі нашы дзяўчаты, з’яўляецца першай на новым кампакт-дыску і была яна адначасна рэкламай гэтага дыска. З творамі, што спяваў наш гімназічны калектыў, занялі мы другое месца на Конкурсе беларускай песні.

Настаўнік беларускай мовы Гайнаўскага белліцэя і заадно намеснік старшыні Аб’яднання „Музей і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF