Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

У бок Ялоўкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Лявоневічы заходжу каля восьмай гадзіны раніцы з дарогі, што калісь вяла з Рудні. І адразу бачу асаблівы рух: вуліцай справа крочыць пад дзесяць пажылых жанчын. Далучаюся да іх і пытаю, што гэта ў іх за шэсце.

— Праводзілі пакойніцу, — адказваюць.

— А чаму ж толькі адны жанчыны? — пытаю далей.

— Бо мужчыны разышліся раней. Ім больш спешна.

— Ну так, — падводжу прывітанне, — мужчыны спяшаюць, хутчэй жывуць і хутчэй паміраюць, пакідаючы саміх жанчын.

Мае спадарожніцы адлучаюцца да сваіх хат і хутка астаюся толькі з адной, якая жыве недалёка за вёскай. Інфармуе яна мяне, што гаспадаркай у ейнай вёсцы займаецца толькі двух сялян, у тым ліку і яе сын. Трымаў ён раней кароў, але цяпер асталося ў яго дзве. Але ж за вёскай, у напрамку Грудкоў, відаць вялікую чараду кароў, а за імі доўгі радок цюкаваных кулёў, які выглядае быццам белая агароджа пашы. Падпытваю субяседніцу, ці не сотня кароў будзе ў бачаным на гарызонце статку.

— Можа і будзе столькі, — адказвае яна мне. — Саміх малочных то пяцьдзесят або і шэсцьдзесят мае.

У Лявоневічах толькі ў дзвюх сем’ях ёсць дзеці — у тых менавіта сем’ях, што гаспадараць.

Сама вёска выглядае сумнавата. Не відаць у ёй гаспадарскага руху. Зараз пасля развітання са згаданай раней субяседніцай на двух панадворках прыкмячаю легкавушкі з беластоцкай гарадской рэгістрацыяй. На чарговым панадворку гаспадар заводзіць трактар, але ён, як мяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF