Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

Разведка Вулькі-Выганоўскай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Наша тутэйшая чыгунка дае нам магчымасць забаўляцца рознымі асацыяцыямі. Вось яшчэ нядаўна, калі ўводзілі г.зв. рэйкавыя аўтобусы на лінію з Беластока ў Чаромху, выглядалі яны надта сучасна, мелі кандыцыянеры і аэрадынамічны кшталт, з за чаго дзе-хто называў іх нават мянушкай „тэ-жэ-вэ”, бо ж падобна выглядаюць і славутыя французскія суперскорыя і суперкамфартабельныя паязды. Але час, колькі б яго не прамінула, вяртае наша старонне ў г.зв. Польшчу „Б”, у тым ліку і на чыгунцы. „Тэ-жэ-вэ” чэзнуць з нашых рэек, а на іх месца пранікаюць скрыні на колах з месцамі для сядзення ўсярэдзіне. Да таго ж разам з сучаснымі вагонамі ад’ехалі ад нас сімпатычныя праваднічкі, а заміж іх паказаўся кандуктар з усмешкай у выглядзе кавалка фартэпіяннай клавіятуры. „Новыя” машыны крыху нагадваюць вестэрнавыя дыліжансы, бо і чыгуначныя прыпынкі больш нагадваюць забарыкадаваныя паселішчы Дзікага Захаду, да якіх меў бы набліжацца славуты рэвальвершчык Billy the Kid. Калі ж у пачакальні не забіты наглуха вокны і дзверы, тады не мінаваць ёй лёсу прыпынка, якому назва Сухавольцы. Гэты прыпынак у даволі бязлюдным месцы, у найбліжэйшыя вёскі — Сухавольцы і Вульку-Выганоўскую — будзе па тры кіламетры адлегласці. Гэта добры палігон для бесперашкоднай развальной гульні.

Усё ж такі ў эпоху, калі ставілі пачакальню ў Сухавольцах, яе будаўнікі думалі даволі перспектыўна, па-еўрапейску. На пероне ўсё яшчэ стаяць асвятляльныя слупы, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF