Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

Канец дрэваапрацоўчай Гайнаўшчыны?

Аляксей МАРОЗ

Можна сказаць, што Гайнаўка ўзнікла і разраслася, абапіраючыся на дрэваапрацоўчую прамысловасць. Зараз таксама працу ў асноўным даюць прадпрыемствы, якія выпускаюць вырабы з драўніны. Узнікае пытанне ці ў час, калі Белавежская пушча штораз лепш ахоўваецца і рэальнымі становяцца планы, каб на ўсёй яе тэрыторыі стварыць нацыянальны парк, Гайнаўка і яе наваколле надалей будуць стаяць на дрэваапрацоўчай прамысловасці? Каб адказаць, трэба ў першую чаргу праверыць адкуль гайнаўскія і прыгарадскія прадпрыемствы, якія ў папярэдніх дзесяцігоддзях выраслі як грыбы пасля дажджу, бяруць лесаматэрыял і даведацца пра магчымасці завозу драўніны для перапрацоўкі з па за Белавежскай пушчы.

Лесаматэрыял з па за Белавежскай пушчы

Свае першыя крокі накіраваў я да вядомага ў Гайнаўцы сталяра Анатоля Аксэнтовіча, які разбудаваў сваю сталярню ў невялікае дрэваапрацоўчае прадпрыемства, у якім знайшло работу каля дзесяці чалавек. Менавіта дзякуючы такім невялікім прадпрыемствам узмацняліся гаспадаркі ў заходніх краінах і мацнее гаспадарка ў Польшчы, а людзі з невялікіх мясцовасцей знаходзяць работу.

— Я ўжо гадоў пяць, ці нават шэсць практычна не купляю лесаматэрыялу ў Белавежскай пушчы, бо з узмацненнем яе аховы вельмі абмежавалася продаж дубу і ясеню, з якіх я выконваю паркеты і лесвіцы. Калі зараз прапануецца продаж гэтых лесаматэрыялаў з нашай пушчы, адбываецца яна ў невялікіх колькасцях, — заяўляе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF