Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

Бельскія вадзянікі

Ілона КАРПЮК

Нядаўна „Ніва” гасцявала на лёгкаатлетычных спаборніцтвах, дзе свае спартовыя таленты прэзентавалі дзяўчаты з бельскай „тройкі”, а ўжо 27 кастрычніка прыйшла чарговая нагода зноўку пацікавіцца спортам у Бельску-Падляшскім.

Хаця толькі пару гадоў таму ў Бельску адкрылі гарадскі басейн, а ўжо расце актыўнасць бельскіх плыўцоў і стварыліся адпаведныя ўмовы для спартыўнага клуба „Вадзянік”. У мінулую суботу, 27 кастрычніка, адбыўся тут ІІ Адкрыты чэмпіянат Бельска-Падляшскага ў плаванні „Залатая восень”, які адначасова быў першым міжнародным турнірам. Удзел у ім прынялі клубы з Польшчы (Радам, Пулавы, Седльцы ды Бельск) і з суседніх краін: са Светлагорска і Брэста ў Беларусі ды Коўна ў Літве. Турнір адбыўся пад патранатам бурмістра горада, а ганаровым госцем спаборніцтваў быў генеральны консул Беларусі ў Беластоку Міхал Аляксейчык, які спачатку звярнуўся да ўсіх па-польску, а пасля прывітаў моладзь па-расійску, дзеля ўзаемнага зразумення, жадаючы, вядома, шчаслівай вады.

Як аказалася, спаборніцтвы лёгкімі не былі, што з’яўляецца вынікам сістэмы трэніровак і колькасці ўдзельнікаў клуба.

— У нашым клубе трэніруецца каля 40 маладых плыўцоў і плыўчых, — кажа трэнер Дарыюш Ляшэвіч, — гэта мала. Праблемай з’яўляецца тое, што яшчэ бракуе моладзі і таму цяжка ладзіць трэніроўкі для паасобных узроставых груп. Але перспектывы ў нас вялікія.

З меркаваннем трэнера згодны Валеры Мяшчэр’якоў, старшыня клуба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF