Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

Лук’янюкова хата не з краю

Міра ЛУКША

У Бялкі заязджаем яшчэ да прыцемкаў. Ад Трасцяніцкага гасцінца вядуць нас падсветленыя фіялетава-ружовым захадам хмары — ідзе на кастрычніцкія замаразкі. На палетках зазімачная цішыня. Калісьці стараліся дакапаць бульбу да Пакровы. Цяпер на палетках ні чалавека, ні мяшка, ні бульбы — хто яшчэ земляроб, управіцца з уборкай плёну — памаглі яму раз-два машыны. На касмічна выглядаючых палетках толькі беляхцяць параскідваныя быццам іншасветныя аграмадныя кулі. Ды самі вёскі як вёскі — хоць аціхлыя, асабліва ўвосень і зіму, людзям жывецца ў іх. Мусіць неяк жыцца. А як жывецца, дык можна папытацца або прачытаць.

Хоць бы ў вершах Міколы Лук’янюка, да якога мы едзем у неспадзяваныя госці. Ягоная хата з краю вёскі, за ёю, за Бялкамі; на ягоным з цёткай Сафіяй падворку стаіць канцавы крыж. Ды ягоная „хата не з краю”! Усім хвалюецца, што ў наваколлі дзеецца, ды і не толькі тым, што за плотам, у гміне ці нават краіне. І возьме ды напіша. І яму друкуюць. У „Ніве” ўжо больш за паўстагоддзя бачны ягоныя допісы і вершы. Вершы сатырычныя, лірычныя, публіцыстычныя...

— А, такія там вершыкі! Брыдкія! Такі там пісацель! — пасміхаецца цётка Сонька, несучы на стол пірог. Знянацкія госці заспелі аўтара і яго музу вечарком, дык і можа гэтак і лепш. Ці чарку возьмеш? — гэта з нагоды першай кнігі Міколы Лук’янюка, зборнічка „З нарваўскага боку”, што якраз выйшла з друку. Абы хапіла рэшты на пончыкі! Каву на бяссонную ноч выпіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF