Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

Беларуская асвета ў Еўрасаюзе

Ганна КАНДРАЦЮК

Лявон Луцкевіч, нашчадак беларускіх адраджэнцаў, аўтар славутых „Вандровак па Вільні” прадбачыў цяжкасці беларусаў у незалежнай Літве. Спрацаваў на іх сам час. Пасля 1945 года, пры савецкай уладзе, у Вільні былі спынены якія-колечы праявы беларускага грамадскага жыцця, забаронены згуртаванні, школы, перыядычны друк. Наступілі дзесяцігоддзі летаргічнага сну. Толькі ў канцы васьмідзесятых гадоў узніклі першыя парасткі аднаўлення беларускай традыцыі Вільні і Віленшчыны.

У адрозненні ад нас, беларусы Літвы ў вялікай ступені ментальна і матэрыяльна ўзалежнены ад Рэспублікі Беларусь. Спачатку дапамога з боку Мінска мацавала і абнадзейвала. Сітуацыя змянілася пасля 1994 года, калі да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. З таго часу кожная дапамога мае неадназначны характар і, напэўна, не спрыяе адраджэнню беларускага духу.

Клопаты беларусаў, быццам у люстры, бачны на прыкладзе беларускай школы імя Францішка Скарыны ў Вільні.

Хведар Нюнька, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, які меў непасрэднае дачыненне да стварэння школы, не скрывае свайго расчаравання:

— Калі мы (між іншым з Лявонам Луцкевічам — Г.К.) засноўвалі гімназію, успрымалі яе як працяг той даваеннай беларускай гімназіі, якая была кузняй нацыянальнай свядомасці. На жаль, сённяшняя сярэдняя школа гэта не той напрамак, пра які мы думалі, калі яе засноўвалі. Сёння яна знаходзіцца пад уплывам беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF