Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

Музыка цыганскай душы

Міхал МІНЦЭВІЧ

Ромы з’яўляюцца адной з найбольш прыкметных меншасцей у Польшчы. Хаця на Беласточчыне пражывае іх не найбольш, аднак гэта ў Беластоку маем сядзібу Цэнтральнай рады ромаў у Польшчы. Таксама ў Беластоку выходзіць першая ў Польшчы ромская газета „Rrom p-o Drom” (у беларускім перакладзе: „Цыган на ростанях”); выходзіла таксама беларуска-ромская версія газеты — частка ромаў выводзіцца з Крэсаў...

Ромы з’яўляюцца нашчадкамі выхадцаў з Індыі. У Еўропе, у тым ліку і ў Польшчы, пражываюць яны ад пяці стагоддзяў...

Poplątane są taborów drogi,

Poplątane jak cygański los.

My swojego domu wciąż nie mamy,

Lecz jesteśmy świata wybrańcami...

Так гучаць першыя словы цыганскага гімна „Джэлем, джэлем” (у беларускім перакладзе: „Мы вандравалі-вандравалі”), якім ромы пачынаюць і канчаюць свае фестывалі. Гэты гімн быў устаноўлены 8 красавіка 1971 года ў час І сусветнага кангрэса ромаў у Арпінгтан пад Лонданам. Гербам ромаў з’яўляецца чырвонае кола табарнага воза на блакітна-зялёным фоне. Сімвалізуе яно вандроўку і тугу па ёй.

Большасць ромаў з’яўляецца католікамі. Аб’яднанне польскіх ромаў штогод ладзіць „Табар памяці” па маршруце брацкіх магіл сваіх суродзічаў, памардаваных у перыяд ІІ сусветнай вайны; апошнім пунктам маршруту з’яўляецца Шчурова каля Тарнава. І штогод 2 жніўня ў Асвенціме-Бжэзінцы адбываецца мемарыяльнае мерапрыемства ў гадавіну пагібелі ромскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF