Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

Медалі — для бельскай тройкі

Ілона КАРПЮК

— Каб расказаць пра нашы дасягненні трэба было б сесці надаўжэй, адкрыць хроніку...

Свеціць прыемнае сонца, але калі выходжу з машыны холад напамінае, што гэта аднак восень. 20 кастрычніка 2007 года, іду лесам, тапчу жоўтую лістоту. Гэта яшчэ Беласток, але здаецца мне, што тут амаль так як у маёй Лядскай пушчы. Аднак штохвіліны мінаюць мяне маладыя людзі ў спартыўных касцюмах. Гэта ж субота, самы лепшы дзень для ўсялякіх спаборніцтваў. Так, сама помню са школьных гадоў, тады проста не траціцца заняткаў. З глыбіні чутны голас з мегафона... На месцы не цяжка знайсці ўдзельнікаў, якіх шукаю. Ва ўсіх на чырвоных блузах красуецца вялікі белы надпіс: ТРОЙКА. Неспадзявана, пасля абмену некалькімі сказамі, дзяўчаты падыходзяць і вітаюць мяне: „Пані з «Нівы»!” Не ведаю як мяне так хутка распазналі, але самае галоўнае, што чытаюць „Ніву”. Выдалі сябе таксама напрыканцы сустрэчы, пытаючы пра вынікі крыжаванкі і пра тое, калі прачытаюць пра сябе. Аказваецца, што „Ніву” чытаюць не толькі яны самі, але часам і іхныя бацькі ды бабулі на вёсках. Там і гавораць па-свойму.

— Нават бацькі часам у хаце па-свойму сварацца, — дадае адна з дзяўчынак, — хіба дзеля таго, каб мы не разумелі, а мы і так ведаем сваё, — усміхаецца.

Па-беларуску ім, пяці-, шасцікласнікам, пакуль што цяжка размаўляць, затое ў спорце не баяцца ніякай канкурэнцыі. Хаця бельская „тройка” хутчэй па характары беларуская школа, то ў ваяводстве і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF