Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

Выбары-2007

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Калі б беларусы пайшлі ў апошніх парламенцкіх выбарах самастойна, маглі б разлічваць на два, а можа нават і на тры мандаты ў Сейме, вядома, калі б такі самастойны выбарчы камітэт перавысіў мінімальны выбарчы бар’ер. Так як гэта было ў выпадку нямецкай нацыянальнай меншасці. У Апольскім ваяводстве нямецкі камітэт атрымаў 8,81% галасоў. Цікава, што паўторна дэпутатам Сейма не стаў Генрык Кроль (падтрымала яго толькі 7 897 або 2,14% выбаршчыкаў), а адзіным паслом стаў Рышард Галля (8 193 або 2,22%). Нямецкую меншасць падтрымалі 32 462 выбаршчыкі.

Агулам дванаццаць прэтэндэнтаў стараючыхся на мандат у гэтую палату, якія выводзяцца з беларускага асяроддзя і балатаваліся са спіскаў чатырох груповак, атрымалі гэтым разам 50 719 галасоў. Канчаткова дэпутатамі Сейма сталі Яраслаў Матвяюк і Яўген Чыквін (абодва балатаваліся са спіска ЛіД).

Несумненна, аб выбарчым поспеху можа гаварыць доктар Яраслаў Матвяюк, беспартыйны, юрыст-канстытуцыяналіст. Атрымаў ён найлепшы вынік, падобна як у яго выпадку было ў час апошніх выбараў у Падляшскі самаўрадавы сеймік. Пасля выбарчай нядзелі сказаў ён „Ніве”:

— Я тлумачу свой вынік спакойнай і мерытарычнай кампаніяй, у якой я паказваў на рэальныя праблемы публічнага жыцця ў Польчшы. Усе каштоўныя і трапныя ідэі кааліцыі ГП-ПСЛ будзем падтрымліваць. Ёсць шмат спраў юрыдычнай натуры, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння. Калі гаворка непасрэдна аб беларускім, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF