Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

Новыя выклікі

Яўген ВАПА

Парламенцкія выбары за намі. Перад жыхарамі польскай дзяржавы шчаслівая будучыня. Згодна з абяцаннямі Грамадзянскай платформы, якая выйграла выбары, неўзабаве нас усіх чакае цуд, бо на гэта мы проста заслугоўваем. Мама аднаго майго сябры, слухаючы і аглядаючы перадвыбарчыя лозунгі жыццярадасных абяцаннікаў, якія захацелі стаць абраннікамі, з належнай павагай і надзеяй каментавала гэта ўголас словамі: „Дай Божа”. Ёй, як і ўсім звычайна думаючым людзям, становіцца ясным, што ўсё нажытае грамадствам гэта толькі і выключна вынік іхняй цяжкай працы, а не чакання здзяйснення палітычных абяцанак. Памятаем хіба польскую прыказку: „Абяцанкі-цацанкі, а дурному радасць”, або нашую: „Спадзяваўся дзед на мёд, то лёг спаць не еўшы”.

У час выбарчай гульні мяне асабіста ўразіла стаўка на вельмі моцны папулісцкі ход на лістоўках і білбардах Грамадзянскай платформы, націск іхніх кандыдатаў на слова „ўсім”. Быццам, усім — усё. У маім свабодным перакладзе з палітычнай мовы на звычайную гамонку абазначае гэта: „Нікому нічога. Нам усё”. Добра з недалёкага мінулага яшчэ памятаем, што гаварылі людзі пра тое і тых, якія захацелі стварыць сістэму, у якой, напрыклад, зямля ці прадпрыемствы мелі стаць усенароднай уласнасцю. Выбарчы лозунг пераможнай партыі „Каб жылося лепей. Усім”, якая сама сябе называе здаровай цэнтра-ліберальнай групоўкай, лічу звычайным выбарчым хуліганствам у дачыненні да выбаршчыкаў. На жаль, такая ў нас зараз праўда, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF