Ніва № 44 (2686), 4 лістапада 2007 г.

У права-левым свеце

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Светлай зайздрасцю пераймаемся мы, беларусы метраполіі, да суседзяў. Канешне, далёка не ўсё ў парадку на прылеглых тэрыторыях. Але бясспрэчна адно — там віруе жыццё ў розных яго праявах. Выбары на Украіне, выбары ў Польшчы — жарсці і спрэчкі, шчырасць і інсінуацыі, папулізм і канкрэтныя праграмы, сапраўдны выбар са стракатага спектра прэтэндэнтаў. Урэшце, непрадказальнасць вынікаў галасавання і іх наступстваў. Адным словам, жывы працэс з рэальным удзелам, а значыць і ўплывам кожнага канкрэтнага чалавека, ахвочага выявіць сябе ў выбарчай кампаніі, ці, прынамсі, хоць бы галасаванні. У нас, у Беларусі, мала хто ведае палітычны расклад і замежных палітыкаў. У нас не ведаюць нават прэзідэнтаў суседніх дзяржаў. Забаўна было слухаць, як каментатар, чалавек досыць адукаваны і кампетэнтны, падчас матча Беларусь — Латвія ўпарта называў прэзідэнта Валдзіса Затлерса бацькам адной з баскетбалістак.

Апошнія дэмакратычныя выбары ў Беларусі прайшлі 12 гадоў таму — выбары ў мясцовыя саветы 1995 года. Пасля гэтага краіна пакацілася па запланаваным рэчышчы. І па вялікім рахунку да Беларусі ў сённяшнім палітычным свеце няма вялікай справы. Як казаў літаратурны класік: „Ратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў”. Беларусь кінутая заходнім светам (у першую чаргу еўрапейскім) на эксперымент. На фізічнае і маральнае выжыванне. Нашы наіўныя спадзяванні на Нобелеўскую прэмію для каго-небудзь з беларусаў (розум не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF