Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Успамін пра Касцюшку

Лявон КАРПОВІЧ

Ім ніяк не ўдаецца мяне забіць.

Тады яны стрэлілі ў Цябе —

Кроў пацякла з маіх ран.

Толькі ім не ўбачыць яе.

О, як вецер у соснах Тваіх шуміць!

Зянон

Многімі сваімі сынамі можа ганарыцца наша Радзіма. Але, бадай, найбольш знаны з іх ва ўсім свеце Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. 15 кастрычніка 2007 г. споўнілася 190 гадоў ад часу яго спачыну.

У 1796 г. памерла Кацярына ІІ. Яе сын Павел І люта ненавідзеў сваю маці. Гэта паспрыяла таму, што ён вызваліў з няволі з Петрапаўлаўскай цвердзі ў Санкт-Пецярбургу Тадэвуша Касцюшку і многіх яго сяброў-паўстанцаў. У народзе засталася такая легенда пра гэту падзею. Павел І умоваю вызвалення паставіў прынясенне прысягі яму на вернасць. Т. Касцюшка папрасіў часу падумаць, а сам звярнуўся да сяброў на волі, каб прывезлі яму зямлі з Радзімы. Прывезеную зямлю ён засыпаў у свае боты, надзеў іх і сказаў перадаць цару, што гатовы прысягаць. З’явіўся Павел І са світаю. Касцюшка ўстаў і, прыклаўшы руку да сэрца, сказаў: «Клянуся быць да смерці верным той зямлі, на якой стаю». Павел І так расчуліўся, што не толькі вызваліў Т. Касцюшку з няволі, але вярнуў яму яго баявую шаблю, падарыў паліто са свайго пляча і дазволіў выехаць з Расіі. Былі вызвалены многія сябры Т. Касцюшкі і многія вернуты з высылкі ў Сібір. Т. Касцюшка выехаў у Злучаныя Штаты. Але ці мог ён быць спакойным, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF