Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Мінулае дзядулі Ліпінскага

Хведару Ліпінскаму 82 гады. Пенсіянер-чыгуначнік жыве над вадаёмам у Рэпчычах, што ў Кляшчэлеўскай гміне. У 1981 годзе адаслалі яго на ранейшую пенсію. Нягледзячы на пажылы ўзрост, здароўе ў яго моцнае. Наглядае за гаспадаркай, па грыбы ў лес ходзіць. У жыцці ўсяляк яму прыходзілася, раз горш, іншым разам лепш. Самым аднак сумным было тое, што сын Пятрусь заўчасна памёр, затым жонка развіталася з Божым светам. Зараз пражывае пры ўнуку ды ўспамінае мінулае.

— На чыгунку прыймаўся я пры саветах у 1940 годзе. Паколькі бацькоўская гаспадарка была невялікая, рашыў паступіць на работу. Шаснаццаты год мне тады пачаўся. Начальнікам станцыі быў рускі, а тэхнічны персанал састаўлялі мясцовыя. На паверсе станцыі размяшчаліся канторы. З усходняга боку цягнікі падаваліся ў напрамку Брэста і Беластока, а з заходняга — у Гайнаўку і Варшаву. Хоць частка вакзала год раней была разбурана немцамі, аднак рух цягнікоў праходзіў акуратна. Рускія сабраліся рамантаваць будынак, патрабавалі рабочых. Калі я ставіўся ў кантору начальніка, дык гэты спытаў: „А что будешь делать?”. А я кажу яму: „Кирпич буду чистить”. Прызначылі мяне ў рамонтную брыгаду ў дапамогу мулярам. Рыхтаваў я вапенны раствор і загартоўку з гліны, чысціў цэглу. У рамонтнай брыгадзе працаваў я больш чым паўгода. Затым паслалі мяне ў майстэрню, якая знаходзілася за станцыяй, пры сядлецкім пуці. У майстэрні працавала каля сарака спецыялістаў. Займаліся яны аказваннем мулярска-сталярскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF