Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Чакае прыезду немцаў

Аляксей МАРОЗ

Хаця Кацярыне Баравік з Арэшкава зараз больш за восемдзесят гадоў, вядзе яна вельмі актыўнае жыццё — кіруе мясцовым царкоўным хорам, займаецца домам і тым, што асталося ад гаспадаркі. Жанчына ахвотна сустракаецца з аднавяскоўцамі, цікавіцца жыццём у Арэшкаве і ў сваім невялікім прыходзе. Цяжкія выпрабаванні ў маладосці далі ёй сілу змагацца са шматлікімі складанасцямі яе пазнейшага жыцця. Аднак яна не паскардзілася мне на гора, няўдачы або хваробы, толькі расказала як адшукала людзей, на якіх працавала ў час нямецкай акупацыі. Зараз Кацярына Баравік перапісваецца з немцамі з Растока, якімі апекавалася, калі тыя былі яшчэ маленькімі дзяцьмі. Запрасіла іх у Арэшкава і спадзяецца, што пакажа ім сваю прыгожую вёску і вядомую ва ўсім свеце Белавежскую пушчу.

Знайшла людзей, якіх збаўляла ад смерці

Кацярыну Баравік спатыкаю за работай, калі рыхтуе харчаванне. Гэта вельмі энергічная асоба і калі пасля скажа, што нарадзілася ў 1926 годзе, цяжка будзе ў гэта паверыць. Спадарыня Кацярына гадуе яшчэ кароўку, займаецца агародам, сочыць за парадкам на сваім панадворку. Менавіта працуючы ў агародчыку спаткала яна немцаў, якія праз Арэшкава ехалі ў Белавежскую пушчу. Завязалася гутарка і тады Кацярыне Баравік прыйшла ў галаву ідэя папрасіць замежных турыстаў адшукаць тых немцаў, у якіх працавала яна, будучы вывезенай у час вайны на прымусовыя работы.

— Калі нямецкія турысты селі на лавачку каля майго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF