Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Родам з Беласточчыны: Браты Куклінскія — рэпрэсаваныя бежанцы з Заблудава

Сяргей ЧЫГРЫН

Кніга „Бежанства 1915 года”, якая выйшла з друку ў Беластоку ў 2000 годзе, з’яўляецца сёння вельмі каштоўным беларускім дакументам не толькі Беласточчыны, але і ўсёй Беларусі. Кніга сама па сабе унікальная, хаця з боку гісторыкаў і літаратуразнаўцаў яна сёння яшчэ не вельмі ацэнена і грунтоўна прачытана, вывучана, заўважана. А кніга унікальная тым, што яе склалі ўспаміны жыхароў Беласточчыны, якія ў 1915 годзе пакінулі месца свайго жыхарства і падаліся ў бежанства ў глыб Расіі. Тады, як сцвярджае ва ўступе да кнігі Яўген Мірановіч, эвакуіравалася амаль паўтара мільёна заходнебеларускай грамадскасці ў глыб Расіі. Гэта вельмі многа. „Нават спецыялісты па дэмаграфічных пытаннях Беларусі ХХ стагоддзя не заўважаюць гэтага факта, хаця ён рашуча паўплываў на гісторыю беларуска-польскага памежжа”, — піша Яўген Мірановіч.

Дзякуй журналістам Беласточчыны, якія паспелі запісаць успаміны тых людзей, што зведалі „смак” бежанства, альбо людзей, якія расказалі пра сваіх бацькоў і дзядоў, што пабывалі на чужыне. Некаторым беларусам з глыбіні Расіі пасля ўдалося вярнуцца дамоў, але тысячы людзей на Бацькаўшчыну так і не вярнуліся. Хто ж калі ў ХХI стагоддзі, вандруючы па Расіі, збярэ пра іх звесткі, успаміны, фотаздымкі?.. Магчыма ўжо ніхто і ніколі. Тым не менш, хоць па крупінцы мы павінны шукаць сляды нашых людзей і ў далёкай расійскай глыбінцы, у той самай сярэдняй частцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF