Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Вёска ў павуцінні

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Баршчэва, што ў Міхалоўскай гміне, дарога ад шашы з Новай Волі ў Юшкаў Груд ціхая. На пашы перад вясковым прысаддзем заўважаю адзінокую карову. У самой вёсцы чуваць стук, бадай, малатка, але ні суб’екта, ні аб’екта гэтага гаспадарскага дзеяння з вуліцы не відаць. Ды і вуліца тут у кшталце павуціння, з меншых дарожак.

У пачатку вёскі большы будынак з большым панадворкам паказвае магчымы даўні школьны комплекс. Перад будынкам гуляе дашкольнае дзіцятка. Каля расхадных вулачак стаяць два акуратныя крыжы: драўняны каталіцкі і з металічных трубак праваслаўны. Над крыжамі электрычнае павуцінне з буйным бусліным гняздом.

Калісь нехта метка заўважыў, што ў горадзе можна многа пабачыць, а ў вёсцы многа пачуць. Гэта ў некаторых аспектах астаецца праўдай, але толькі ў некаторых. Бо ў нашых вёсках уладу захоплівае захавальная цішыня, а калі здараецца гамана, дык яна, у адрозненне ад ранейшай, мае найчасцей дэструктыўны, а не творчы характар. І вось у вёсцы здараецца магчымасць палюбавацца вынікамі такой і іншай актыўнасці.

У цэнтральным месцы Баршчэва трымаецца яшчэ каркас будынка колішняга пункта прыёму малака. Усе праёмы ў ім шчыра вітаюць рэдкага госця, няма ў іх створак. Але нельга сказаць, што тут адбываецца толькі працэс распаду, тут ёсць і творчы элемент. У адным з дзвярных праёмаў антрапагеннае павуцінне. Яно яшчэ не надта вытанчанае, не так рэгулярнае як сапраўднае, але ж гэта толькі прымерка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF