Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Вяселле — бацькоўскі лёс ці жарт стагоддзя?

Ілона КАРПЮК

Выпадкова гэта так

— У нас ёсць такая справа, вяселле ўжо ў жніўні, а не маем яшчэ гурту, значыцца маем, але яны нейкія неадказныя, а вы можаце зайграць?

Гэта быў травень. Шлюб планавалі даволі доўга, але ўсе падрыхтоўкі накапіліся пад канец. „Дзіўна. Не спадзяюцца дзіцяці, людзі нармальныя, гаваркія, можа крыху запрацаваныя, але пакінуць арганізацыю на апошніх пару месяцаў? Гэта ўжо ненармальнае!” — так падумае сёння большасць бацькоў, якіх дзеці, скажам, „на добрай дарозе да ўпарадкавання свайго жыцця”. А можа і ў большасці самі „будучыя маладыя” так падумаюць, або і нават скажуць. Не паддаліся ціску сям’і ды звар’яцелым гонкам, якія найчасцей топчуць традыцыі і настрой.

— Вяселле мела адбыцца тут, на панадворку. Там, як пяройдзеце, ёсць такое спецыяльнае месца, але, бачыце, дождж прайшоў, пэўна гэта яшчэ не канец на сёння...

І цэлае шчасце! Спяваць добрых пару гадзін на вольным паветры не было б шчаслівым для мяне, але і для гасцей лепш склалася. Каб перайсці да „спецыяльнага месца”, жанчынам трэба было б за кожным разам здымаць шпількі, а ўсе патэнцыяльныя нецвярозыя мужчыны (бо такіх бывае больш, чым жанчын, хаця і апошнія часта п’юць не менш) павінны забяспечыцца дадатковымі штанамі пасля шпацыраў сярод дрэў, балота ды неспадзяваных равоў. Маладыя — з тварамі як на пахаванні. А гэта ж, паводле планаў, адзін такі незвычайны дзень у іх жыцці. Зала замалая, танцы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF