Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Буйнае калоссе Гарадка

Міра ЛУКША

— У першую чаргу запрашаем на сцэну літаратурную групу „Калоссе” пад кіраўніцтвам Кастуся... Каліноўскага! — пачаў прадстаўленне на гарадоцкіх дажынках вядучы мерапрыемства. — Ой, прабачце, Кастуся КАЗЛОЎСКАГА!

На сцэну над штучным вадасховішчам у Зарэчанах выходзяць члены літаратурнага гуртка, што дзейнічае ў Гарадку — не першы раз. На ўсе мерапрыемствы рыхтуюць сваю праграму, са свежымі вершамі, з песнямі. Марыя Мялешка з Гміннага асяродка культуры стварыла ім імідж — усе яны ў майках з эмблемай, у капелюшах. Тое адмысловае адзенне асабліва ідзе да твару найстарэйшым — Ніне Цыванюк і Анатолю Парэмбскаму, хоць якраз не гэта амалоджвае іх паараныя часам шляхотныя беларускія твары. На іх — упэўненасць у сваю справу, гонар, шчырая ўсмешка. І чуецца з іх слоў немалы талент, а ягоны плён вядомы ўсім беларусам Беласточчыны — чытачам „Нівы”, „Гарадоцкіх навін”, аматарам спеваў і пастановак „Расспяванага Гарадка”, які вядзе спадарыня Ніна. Вельмі падмацоўвае мастакоў слова Марыя Врублеўская (яна таксама бярэцца за пяро!), якой прыгожы і моцны голас вядомы беларускаму слухачу.

— Эх, не сфільмавалі нас сёння, — уздыхае пасля непадалёк кастра, на выгане, за гасціннай лавай Кастусь Казлоўскі. — Мы ахвотна знялі б фільм з нашых выступаў. Нават проста на памятку. Каб паказаць наша старанне. Э там, будзе яшчэ не адзін фільм! Самі неяк рыхтуем праграму. Няма ў нас інструктара.

— Проста, мы прыродныя артысты! — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF