Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Падарожжа за Бобрай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобус, што рана едзе з Беластока ў Ліпшчаны, у Дуброве пакідае крыху пасажыраў, крыху менш набірае ў далейшае падарожжа. Але якія гэта пасажыры! Важныя вельмі, бо стараюцца, каб іхнія выказванні чутны былі па цэлым салоне. Бо ж яны не абы-хто, толькі ліпская шляхта, якая ў дадатак з’яўляецца і гарадскім грамадствам. Размовы-прамовы вядуцца на панскай мове, але час ад часу выказчыкам вылазіць салома з ботаў і калі чаго не ўмеюць сказаць па-польску, падкрашваюць сваю філасофію бытавой беларушчынай.

За Ліпскам аўтобус кіруецца на шашу, пракладзеную з Аўгустава ў Гродна. Але пакуль да яе, праходзячай мо кіламетр за мястэчкам, у каляровым восеньскім краявідзе з’яўляюцца антрапагенныя шэрыя прымесі. Гэта некалькі бункераў г.зв. Лініі Молатава, што саветы пабудавалі насупраць Усходняй Прусіі. Гэта таксама і будынкі колішняга электроннага завода, узведзеныя ў эпоху будавання „Другой Польшчы”. Не было б таго завода, каб не хадайніцтва аднаго з тадышніх дзяржаўных лідэраў Міраслава Мілеўскага, ураджэнца Ліпска. Завод гэты цяпер шэры ад пылу, што кладзецца з ходам часу на ўсё бяздзейнае.

Шаша між двума згаданымі былымі губернскімі гарадамі пад асфальтавым насцілам. Гэты насціл з’яўляецца своеасаблівым творам мастацтва, такой бітумічнай інкрустацыяй, якой шмат і на іншых нашых дарогах. Гэтакая інкрустацыя ўзбуйняе мастацкія адчуванні едучых надта чорнымі — мо асфальтавымі, мо смалянымі, як грэшніка ў пекле — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF