Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Меншасці — мэта ПСЛ

Раіна СТЭФАНЧУК

Нацыянальныя меншасці на Падляшшы з’яўляюцца элементам трываласці традыцыі, элементам культуры на працягу стагоддзяў, ды элементам будучыні і развіцця гэтага рэгіёна, а і рэгіёнаў у Еўропе, — запэўніваў у час перадвыбарчай прэс-канферэнцыі Мечыслаў Багінскі, лідэр рэгіянальнага спіска ПСЛ у Сейм, родам з Ломжы, старшыня Падляшскага самаўрадавага сейміка.

У канферэнцыі прыняло ўдзел некалькі кандыдатаў у дэпутаты. Сярод тэмаў краналася пытанне нацыянальных меншасцей у нашым рэгіёне.

— Беласток як метраполія і Падляшскае ваяводства — рэгіён перспектыў, — сказаў старшыня Багінскі, аддаючы голас прафесару Антону Мірановічу, беларусу па паходжанні, які балатуецца ў Сейм з пятай пазіцыі на спіску ПСЛ:

— Калі б я ў гэта не верыў, тады б не кандыдаваў.

Дадаў яшчэ:

— Адным з такіх элементаў, які пераконвае мяне да публічнай актыўнасці, з’яўляецца ахвота парваць з думкай, што ўся Беласточчына, Падляшша гэта абшар другой катэгорыі, адсталы і недаінвеставаны.

На яго думку, перспектывы развіцця падляшскага рэгіёна звязаны з яго памежным распалажэннем:

— Палітыкі розных аптацый павінны супрацоўнічаць пры распрацоўцы супольнай праграмы развіцця рэгіёна. Мусім сюды прыцягнуць замежны капітал, мешаны, які з поспехам пераломваў бы палітычна-юрыдычныя бар’еры і даў бы шанцы гандлёваму абмену, асабліва з Беларуссю і Расіяй. Не можам да таго дайсці без будовы ўсёй дарожнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF