Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Другі вечар беларускай культуры

Міра ЛУКША

На другую сустрэчу ў Цэнтр праваслаўнай культуры ў Беластоку па вуліцы. св. Мікалая, 5, 12 кастрычніка г.г. спрасілі беларусаў і іншых сяброў беларускай культуры Пасольства Беларусі ў Польшчы, Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку, Цэнтр праваслаўнай культуры ды Беларускае грамадcка-культурнае таварыства. Сярод аматараў беларускай культуры, сяброў розных беларускіх арганізацый, прадстаўнікоў Царквы і ўлад бачыліся таксама твары з выбарчых плакатаў больш ці менш вядомыя з прысутнасці на беларускай ніве. Адной з самых відных асоб на тутэйшым небасхіле прыхільнікаў і шчырых распаўсюджвальнікаў беларускай культуры з’яўляецца генеральны консул Міхал Аляксейчык, які не толькі па прычыне абавязкаў прыкладвае сваю руку да азнаямлення жыхароў Польшчы з культурай блізкай усходняй суседкі.

З праграмы Другога вечара, які сабраў у халодны і дажджлівы вечар шматлюдны тлум, усхваляваў найбольш гледачоў, некаторых да слёз, фрагмент спектакля Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра „Зьніч” „Пачакай, сонца!”

— Я бачыла, што ты плакала, — заўважыла актрыса Галіна Дзягілева, аўтарка інсцэніроўкі і выканаўца. — Мы рыдалі разам. Спектакль прывезлі мы дзякуючы Міхаілу Васільевічу (Аляксейчыку). Я і аўтар гэтага музычна-драматычнага монаспектакля, паводле рамана Ліны Кастэнкі „Маруся Чурай” у перакладзе Ніны Мацяш, у яе перакладзе тут і творы еўрапаейскай паэзіі (і Шаўчэнка, і французы, і сербы, і харваты, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF