Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Рака са зменлівай плынню

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Вядомы рэжысёр — фільмавы аўтар Пітэр Грынуэй заявіў быў у інтэрв’ю, што не існуе гісторыя як навука; яна з’яўляецца выдумкай, штучным творам, можа, казкай; можа адно прыладай прапаганды, што служыць для ўзмацняння нацыянальнай або дзяржаўнай свядомасці, якую прымяняецца ў барацьбе, каб згідзіць ворага, найчасцей уяўнога. Сам Грынуэй праславіўся, дарэчы, „гістарычным” фільмам „Кантракт рысавальніка” з адмысловай дзеяй, дзе м.інш. банда арыстакратаў-вырадкаў катуе насмерць таленавітага мастака-плебея.

Незалежна ад шмат якіх добрых рыс фільм Грынуэя паказвае прадстаўнікоў эліты, класа эксплуататараў у вельмі спрошчаны спросаб, па-аперэтачнаму, а тое (можа, міжвольна) набліжае накіраванасць фільма да тае, якая была ў нас распаўсюджана ў эпоху сталінізму. У сталінскай літаратуры і ўвогуле ў мастацтве таго часу, якое называлі сацрэалізмам, абавязвала чорна-белая схема гісторыі; паводле тае ўявы падзей прадстаўнікоў пануючага класа трэба было прадстаўляць як асобеняў пазбаўленых сумлення і любых каштоўнасцей, як лодыраў, вырадкаў, затое прадстаўнікоў пралетарыяту гарадоў і вёсак — як будаўнікоў зямнога раю, адораных выключна пазітыўнымі рысамі, як у целе, так і ў розуме. А гісторыя была няспыннай, бязлітаснай, гвалтоўнай барацьбой грамадскіх класаў.

Грынуэй сумняваецца ў гісторыі, а свае тэзісы фармулюе па-правакатарску, што набліжае яго да іншых мастакоў — модных постмадэрністаў, якія ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF