Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Дзікае паляванне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ёсць толькі хамская ўлада, подласць і здрада...”

Напярэдадні так званага Еўрапейскага маршу, які адбыўся ў Мінску 14 кастрычніка, гродзенскія ўлады распачалі дзікае і нялюдскае паляванне (гэтае слова можна нават не браць у двукоссе) на мясцовых грамадска-палітычных актывістаў. Затрыманні, якія праводзілі міліцыянты, пачаліся знянацку і не былі абсалютна нічым матываваныя. Ну а суды, якія ўжо даўно пераўтварыліся ў ганебнае судзілішча, спраўна павыпісвалі „лицам, нарушающим общественный порядок” па пяць-сем сутак адміністрацыйнага арышту. Нібыта грамадскія лідэры ўсе як адзін лаяліся матам на вуліцах самага прыстойнага горада ў свеце. Канешне, аніякай небяспекі для грамадскага парадку Віктар Сазонаў, Дзмітрый Слуцкі, Юрый Істомін, Іван Роман, Мікола Лемяноўскі, Ігар Банцар, Анжаліка Борыс не рабілі. Зразумела для ўсіх, і ў першую чаргу для парушальнікаў закону, якія носяць дзяржаўныя пагоны і мантыі, што не брыдкасловілі і не крычалі ў публічных месцах гэтыя людзі. Але ж засудзілі, выканалі брудны і ганебны загад мясцовай „вертыкалі”!

Чым жа растлумачыць такія неадэкватныя і жорсткія дзеянні гродзенскай улады? Жаданнем, як мага больш „прагнуцца” перад сталічным начальствам, ці істэрыкай з за таго, што мясцовым неабальшавікам ніяк не ўдаецца скарыць і прымусіць баяцца дэмакратычных актывістаў і іншадумцаў? Альбо проста ўседазволенасцю і сляпой верай у тое, што непазбежнае і законнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF