Ніва № 42 (2684), 21 кастрычніка 2007 г.

Цяжкі шлях у Еўропу

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беларусь — у Еўропу! — скандавалі ў нядзелю 14 кастрычніка на вуліцах Мінска. У г.зв. Еўрапейскім маршы прыняло ўдзел каля сямі-васьмі тысяч асоб, хоць міліцыя гаварыла аб трох. Па-за дробнымі тузанінамі з даішнікамі, маніфестацыя апазіцыйных сіл першы раз здаўна праходзіла спакойна, значыць, без сілавой інтэрвенцыі міліцыі і АМАП ды пры згодзе ўлад.

Улады Мінска дазволілі на пераход ад Акадэміі навук у парк ля пляца Бангалор па за цэнтрам. Маніфестанты, аднак, сабраліся ля Кастрычніцкага пляца, дзе пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў узнік быў палатачны гарадок.

— Марш прайшоў спакойна, — сказаў „Ніве” пасля яго заканчэння лідэр апазіцыйнага Беларускага народнага фронту Вінцук Вячорка. — Фактычна, не ўдалося прыкмеціць міліцыянтаў у форме, апрача аўтаінспекцыі. Незалежна ад згоды ўлад, трэба памятаць, што дзень да маршу дайшло да дзесяткаў арыштаў (з уступных інфармацый вынікае, што затрыманы былі дзень да маршу больш за 50 асоб за „нецэнзурныя выказванні ў публічных месцах”, „дробнае хуліганства” — рэд.). Былі запалохваны людзі, асабліва маладыя, у месцах іх працы і вучобы. Дзень да маршу прабавалі запалохваць такім прымітыўным спосабам, як прагноз надвор’я, быццам бы ў дзень маршу маюць быць у Мінску галалёдзіца, мокры снег, віхуры і г.д. А было сонечна. Рассылаліся нават фальшывыя эсэмэскі, што трэба збірацца ў 14 гадзін у час пачатку акцыі на пляцы Бангалор. Паводле маіх ацэнак, у маршы ўдзельнічала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF