Ніва № 41 (2683), 14 кастрычніка 2007 г.

Сустракаўся з рознымі людзьмі

Даўно таму, яшчэ пасля школы, трапілася мне фраза, каб чытаць не толькі строфы, але і між строфамі. І я, як чытаў, над усім задумваўся, слепа не верыў. Чытаў я ўсё: спярша святое, а пасля і грэшнае. Што мне пападала ў рукі, тое чытаў. Чытаў вечарам, пры печы стаяла фляшка з пад чарнілаў, а ў ёй кнот. Як летам месячык свяціў, то я цэлымі ночамі чытаў.

Выпісваў многія газеты. Ад 1932 года быў падпісчыкам „Gazety Chłopskiej”. У 1932 годзе адбываліся выбары. Даведаўся я, што ППС выдае „Przyjaciela Ludu”. Заказаў я тую газету. Доўга не было, але прыслалі „Nasza Ziemia” ББВРу. Хацеў я тады выпісваць „Вокруг Света”, але начальнік на пошце адраіў мне, нічога не кажучы. А пасля вайны бывала так, што я па дванаццаць загалоўкаў выпісваў, м.інш. „Наука и жизнь”, „Агробиология”, „Астрономия”, „Искатель”, „Знание-сила”, „Наука и религия”.

І пісаў я часта, у радыё і газеты. „Gromada Rolnik Polski” прыслала мне пяцьдзесят гатовых канвертаў і прасілі быць карэспандэнтам; я адмовіў. Мае допісы друкаваліся і ў „Ніве”; падпісваўся я „Сусед” або „Сваяк”. „Ніву” выпісваў я да „Салідарнасці”. З Мінска два разы ў месяц выходзіла па радыё перадача „Веруючым і няверуючым”. Я часам пісаў, а калі загадкі былі, пасылаў адказы. Некалькі разоў кнігі за тое атрымаў, а раз карціну — калі пра папаў гаварылі. У той карціне ў Варшаве шкло пабілася, але я пасля сваё ўставіў. Пасля рэдактар тае радыёперадачы, Ярмалюк, кнігу выдаў, дзе прыводзіў выказванні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF