Ніва № 41 (2683), 14 кастрычніка 2007 г.

Энергетыка месца

Размова з Уладзімірам САЎЧУКОМ.

Міра Лукша: — Выйшла якраз з друку Твая трэцяя кніга паэзіі, пасля „Што ў сэрцы” ды „У гасціне” — „Мой вырай”. Ужо на вокладках — роднае: свойскі краявід, куст дзікай ружы, ніва выплываючага жыта. І ў слове, і сэрцы — айчына, добрыя родныя людзі. Як Ты прыйшоў у паэзію — тутэйшы хлопец з Кузавы пад Чаромхай, па прафесіі тэхнік-энергетык, выяўляючы „што ў сэрцы” ў родным слове?

Уладзімір Саўчук: — Маёй айчынай з’яўляецца Польшча. Тут я нарадзіўся, пражыў пяцьдзесят гадоў і тут астануцца мае косці. Ды душою я беларус. Асяроддзе тыднёвіка „Ніва” прыняло мяне ў свае парогі, не як працаўніка рэдакцыі, а як хлопца, які спрабаваў выказаць сябе ў роднай мове, паэта-пачаткоўца. Тут я атрымаў першыя кніжкі і стаў чытачом „Нівы”. Падалі мне тут руку і, дзякуючы гэтым людзям, беларускае асяроддзе Беласточчыны стала маёй малой айчынай. Тым больш гэта незвычайнае, бо я ніколі не вывучаў беларускай мовы ў школе. Пачатковая школа ў Чаромсе ў шасцідзесятыя гады не патрабавала беларускамоўных прыхільнікаў. Вось, памятаю, як дзядзька Валодзя Сідарук наставаў на тым, каб там беларускую мову вывучаць ад пятага класа. Уладам у тыя гады важнейшай мовай была руская. Так і прапала ў Чаромсе ініцыятыва навучання ў школе беларушчыны. Калі я ўжо паплыў у Беласток, у сярэднюю школу, сапраўды адмянілася маё жыццё. Я хутка засвойваў матэрыял і стаў адважней прыглядацца новаму. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF