Ніва № 41 (2683), 14 кастрычніка 2007 г.

Яшчэ больш балючая самота

Гутарка з Валерам МАЗЫНСКІМ — вядомым беларускім тэатральным рэжысёрам, які для тэлеканала Белсат здымае тэлефільм паводле „Тутэйшых” Янкі Купалы. Здымкі адбываюцца на Беласточчыне.

Як Вы ацэньваеце становішча чалавека тэатра, інтэлектуала ў сённяшняй Беларусі?

— Тое, што я цяпер працую тут, у Польшчы, і раблю тое, чым я павінен займацца ў сябе дома, гэта сведчыць ужо само за сябе. А калі казаць пра будучыню, пра нашы спадзяванні, то працую сёння ў Польшчы таксама таму, бо спадзяюся, што фатальнае становішча беларускай культуры, якое сёння існуе ў Беларусі, мусіць нейкім чынам скончыцца.

У чым сённяшняе становішча ў Беларусі ў найбольшай ступені абмяжоўвае развіццё культуры, такіх людзей як Вы?

— Для мяне самай вялікай праблемай з’яўляецца тое, што ў мяне няма магчымасці займацца тым, чаму я прысвяціў сваё жыццё: мастацтвам. Перш за ўсё таму, што ў нас увогуле няма незалежных тэатраў. Усе яны дзяржаўныя. А я так пакіраваў сваім жыццём, сваім артыстычным развіццём, каб утрымаць магчыма найвялікшую ступень незалежнасці. Клапаціўся я пра тое, каб працаваць з такімі тэмамі, якія мяне асабіста захапляюць, прыносяць мне радасць. Ну, і як вы тут, у Польшчы, добра разумееце, цяпер у Беларусі ўмоў для такой працы асабліва няма.

Тады калі Вы апошні раз працавалі ў беларускім тэатры?

— З таго часу прайшло ўжо пяць гадоў, калі не ўлічваць таго, што пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF