Ніва № 41 (2683), 14 кастрычніка 2007 г.

Культура ў Дубінах

Гутарка з Раісай КОТ, выконваючай абавязкі кіраўніка Гміннага асяродка культуры ў Дубінах.

Якія мерапрыемствы ладзіць Ваш асяродак?

— Сёлета арганізавалі мы першы вечар калядак. У нашай святліцы выступілі калектывы з Ляўкова, Нараўкі і Арэшкава. У лістападзе маем у плане пінг-понгавы турнір. Восенню таксама хочам правесці вечар з фальклорам. Штогод адзначаем дні маці і дзіцяці. У канікулы для моладзі арганізуем дыскатэкі. Моладзь таксама праводзіць у нас навагоднюю забаву. Наш Пётр Скепка дапамагаў ладзіць беларускі фэст у Старым Беразове; наш асяродак такіх фэстаў самастойна не ладзіць — ладзіць іх наша гайнаўская Гмінная ўправа.

У бібліятэцы маем цяпер выставу здымкаў прыдарожных крыжоў аўтарства Ежы Вуйціка з Гайнаўкі; раней паказваў у нас свае паштоўкі Адам Чурак, таксама жыхар Гайнаўкі.

Ці вядзеце нейкія пастаянныя заняткі?

— Тыповых гурткоў, якія б займаліся мастацкай адукацыяй, у нас няма, бо не маем для гэтай мэты інструктараў. Я па сутнасці з’яўляюся бібліятэкаркай, але па меры магчымасцей стараюся зацікавіць дзяцей маляваннем. Найбольш такіх сустрэч адбываецца ў час зімовых канікул. У гэтым напрамку наш асяродак супрацоўнічае з Кінгай Сянчук з Цэнтра сельскагаспадарчай кансультацыі з Гайнаўкі. Сёлета мы разам ладзілі майстар-класы малявання на шкле і кулінарныя. У перыяд апошніх зімовых канікул нашы дзеці ездзілі ў Старое Ляўкова і прымалі ўдзел у конкурсе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF