Ніва № 41 (2683), 14 кастрычніка 2007 г.

Наша Беласточчына

Васіль САКОЎСКІ

Наша Беласточчына, Падляшша — гэта унікальная краіна. Даражыць ёю і шанаваць яе павінны не толькі мы, жыхары яе, але і ўвесь наш край, бо гэта проста свайго роду жамчужына.

Тут сышліся з сабой і прыжыліся некалькі нацый: палякі, беларусы, украінцы, лэмкі, рускія, літоўцы, татары. А, значыць, і іх мовы, культуры, рэлігіі, традыцыі, абрады. Тут карыстаюцца двума алфавітамі і двума календарамі. Дзе ж вы яшчэ такое ўбачыце і пачуеце?

Уся гэтая разнароднасць яшчэ жыве, дыхае тут. А трэба зрабіць усё магчымае, каб яна не толькі надалей жыла, а проста квітнела. Гэта ж для навукі, турызму ды і хрысціянскіх вартасцей вялікі козыр, на які ні турысты, ні Еўрасаюз граша не пашкадуюць, трэба толькі ўмець яго ўзяць і ўмела выкарыстаць. Карысць будзе для ўсіх: нас тутэйшых, нашага рэгіёна і для цэлай нашай краіны. Не прайграе на гэтай інвестыцыі і Еўрасаюз.

Тут цікавае драўлянае будаўніцтва, каляровыя аканіцы, цікавыя ўпрыгожанні жылых будынкаў, пальцам напіханая каўбаса і дасканалая самагонка. Усё гэта трэба ўтрымаць, узяць патэнт і дапамагчы прыезджаму народу ў ім рассмакавацца.

Да таго ж у нас прыгожая, багатая прырода і, як сцвярджаюць плакаты, феномен прыроды — Белавежская пушча. На Падляшшы нават клімат розніцца ад клімату іншых рэгіёнаў Польшчы. Кліматычныя змены, падобна, наступаюць тут згодна з юліянскім календаром, значыць, з двухтыднёвым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF