Ніва № 41 (2683), 14 кастрычніка 2007 г.

Шчэ не ўмерла Украіна!!!

Віктар САЗОНАЎ

Цягнік Мінск — Львоў пад’ехаў да беларуска-ўкраінскай мяжы. Спачатку беларускія памежнікі і мытнікі, а пасля і ўкраінскія, ветліва і хутка выканалі свае працоўныя абавязкі. Неяк спакойна выканалі, нібыта гэта звычайны працоўны дзень, а не дзень апошняга тыдня перад выбарамі ва ўкраінскі парламент. На мінулых выбарах, зусім нядаўна, калі выбіралі прэзідэнта Украіны, было інакш. Памежныя службы рыскалі як галоўныя ваўкі па цягніках, вышукваючы беларускіх актывістаў, што імкнуліся патрапіць на „Майдан”. Украінскія калегі нашых памежных „вартавых” таксама не саступалі ў „пільнасці”. Пазней, нават, над некаторымі прайшлі судовыя працэсы, за беспадстаўную затрымку і „неджэнтльменскія” адносіны да грамадзян суседняй дзяржавы. На гэты раз ніхто нікога не шукае і не чапае. Хочаш едзь на Украіну як госць, а хочаш, паназірай за выбарамі, нікога гэта ўжо не цікавіць. Здаецца, зусім мала часу прайшло, а паслямайданаўскія перамены кідаюцца ў вочы ўжо на мяжы.

Украіна сустрэла цягнік рэкламнымі шыльдамі і праграмамі розных партый і блокаў. Іх вельмі шмат. Недасведчанаму чалавеку разабрацца цяжка. Але ўсе ведаюць — галоўная барацьба за парламенцкія крэслы разгортваецца паміж Партыяй рэгіёнаў Віктара Януковіча і іхнымі прыхільнікамі з аднаго боку, ды БЮТам Юліі Цімашэнкі і яе прыхільнікамі з другога. Першых падтрымлівае пераважна рускамоўны ўсход краіны, другіх — украінскамоўны захад. Наша Украіна дзеючага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF