Ніва № 41 (2683), 14 кастрычніка 2007 г.

Хто пасля Гайнаўкі?

Аляксей МАРОЗ

Ужо некалькі месяцаў мінула з таго часу, калі Рада горада Гайнаўкі прыняла пастанову аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у кантактах з працаўнікамі гарадскога самаўрада. Хаця амаль кожная іншая гміна Гайнаўскага павета, за выключэннем Белавежскай (дзе менш за 20% насельніцтва ў час перапісу назвала сябе беларусамі), магла б прыняць такую самую пастанову яшчэ перад Гайнаўкай, ніводная не рашылася першай пакарыстацца магчымасцю, якую стварае прыняты Сеймам6 студзеня 2005 года закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове. Калі зараз зроблены першы крок у справе павышэння значэння роднай мовы ў грамадскім жыцці беларусаў у Польшчы (новымі магчымасцямі могуць пакарыстацца таксама жыхары Гарадоцкай гміны і трох гмін на Бельшчыне), можна паставіць пытанне: хто пасля Гайнаўкі прыме пастанову аб увядзенні дапаможнай беларускай мовы?

У Чыжоўскай гміне

Першыя крокі накіраваў я ў Чыжоўскую гміну, у якой у час апошняга перапісу насельніцтва больш за 80% жыхароў назвала сябе беларусамі. У час апошніх самаўрадавых выбараў другі раз войтам стаў там кандыдат ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта Юрый Васілюк, а раднымі былі выбраны толькі людзі з гэтага ж беларускага камітэта. Войт Юрый Васілюк на мае пытанні ў справе дапаможнай беларускай мовы адказваў дыпламатычна.

— Жыхары нашай гміны размаўляюць паміж сабой на тутэйшай мове, якой таксама карыстаюся я і нашы працаўнікі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF