Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

Не чытаем, абяцаем, чакаем

На парламенцкіх выбарах 21 кастрычніка будзе балатавацца пяцёх кандыдатаў, якія ідэнтыфікуюцца з беларускай, праваслаўнай меншасцю. Паявіліся яны на партыйных спісках ЛіД, ПСЛ і ПО. Традыцыйны цяперашні дэпутат ад СЛД Яўген Чыквін стартуе са спіска ў гэты раз спалучаных сілаў Лявіцы і дэмакратаў. Адкрывае яе цяперашні ваяводскі радны, прадэкан юрыдычнага факультэта Універсітэта ў Беластоку Яраслаў Матвяюк. Сярод кандыдатаў ПСЛ ёсць віцэ-маршалак Падляшскага сейміка Мікалай Яноўскі і — на здзіўленне некаторых назіральнікаў лакальнага палітычнага жыцця — гісторык Антон Мірановіч, які на самаўрадавых выбарах быў кандыдатам у прэзідэнты горада Беластока ад Беларускага выбарчага камітэта. У сваю чаргу беластоцкі радны і дзеяч праваслаўных арганізацый Марк Масальскі атрымаў месца на спіску ПО.(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF