Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

Сустрэча чарамшан з міністрам

Уладзімір СІДАРУК

У другой палове ліпеня г.г. Таварыства „Прыязны транспарт” неафіцыйна даведалася, што з увядзеннем новага раскладу язды, які назначаны на 8 снежня г.г., Прадпрыемства рэгіянальнай перавозкі мяркуе абмежаваць рух цягнікоў на лініі Чаромха — Беласток, што зводзіцца да адмены пяці пар цягнікоў ды паменшання хуткасці з 50 на 30 км/гадз. У Чаромсе забурліла...

— На гэта мы не маглі дазволіць, — каментавала пазней старшыня аб’яднання Надзея Суліма і заадно старшыня Рады гміны. — Рашылі мы хадайнічаць за справу ў сталіцы. Першапачаткова падалі мы петыцыю мітрапаліту Саву. Мітрапаліт назначыў нам прыём на 12 верасня. У камандзіроўку падалася дэлегацыя чарамшан, у якой і я апынулася. Размова дала станоўчы вынік. Дзякуючы заступніцтву мітрапаліта, мы спаткаліся ў гэты ж дзень у Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі з віцэ-міністрам Яраславам Зялінскім. У час размовы віцэ-міністр абяцаў, што разважыць магчымасць сарганізаваць у Чаромсе сустрэчу з удзелам кіраўнікоў чыгункі цэнтральнага ўзроўню, на якой будзе абмеркавана заяўленая праблема. Неўзабаве ў Чаромху перадалі тэрмін спаткання — 27 верасня.

Зала чаромхаўскіх пажарнікаў, у якой праходзіла сустрэча, была бітком набітая. Сустрэча пачалася з выступлення дзіцячага гурту „Гілочка”, які ў народных касцюмах выканаў на прывітанне тры песні. Віцэ-міністру Зялінскаму быў уручаны букет кветак. Гасцей і публіку прывітаў войт Міхал Врублеўскі, затым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF