Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

У Сынковіцкім храме гучалі хрысціянскія вершы

Сяргей ЧЫГРЫН

У Сынковіцкай царкве-крэпасці Зэльвенскага раёна ўпершыню ў Беларусі адбыўся Дзень беларускай хрысціянскай паэзіі. Ён быў прымеркаваны да 600-годдзя славутай царквы, юбілей якой беларускі праваслаўны люд адзначыў у мінулую нядзелю, 30 верасня.

Дзень хрысціянскай паэзіі пачаўся з набажэнства, якое правёў настаяцель Сынковіцкай царквы айцец Арсеній Ананка. Пасля ён шчыра павітаў беларускіх паэтаў і музыкаў, а таксама ўсіх прысутных з гэтым урачыстым днём і перадаў слова паэту Міхасю Скоблу, які вёў фэст і прачытаў сваю „Баладу пра стайню”.

Добрую традыцыю пачалі і працягваюць пісьменнікі Зьніч (брат Мікалай) і Алесь Клышка серыяй свайго сумоўя. У мінулым годзе свет пабачыла іх агульная кніга „Жыровіцкія камяні”, дзе раскрываецца шырокі дыяпазон тэмаў і чалавечых праблем: інтэлект, душа і духоўнасць, улада, дзяржава, царква, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, нацыянальнае і агульначалавечае. У Дзень хрысціянскай паэзіі яны прэзентавалі сваю новую кнігу „Шлях да Жыровічаў”.

Яшчэ на пачатку 1970-х гадоў Вольга Іпатава напісала сваю аповесць „Прадыслава” пра Ефрасінню Полацкую. У Сынковіцкім храме паэтка чытала свае духоўныя вершы пра нашу гісторыю і знакамітых людзей Бацькаўшчыны.

Паэт Анатоль Вярцінскі адзначыў, што сёння ў Беларусі з’явілася новая традыцыя — чытаць вершы ў храмах. І вядома ж прачытаў некалькі сваіх паэтычных радкоў.

Юрка Голуб родам з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF